Адвакат Сяргей Зікрацкі далучыўся да каманды Ціханоўскай



Адвакат Сяргей Зікрацкі, які нядаўна быў выключаны з калегіі адвакатаў, стаў прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях.

Зікрацкі будзе працаваць над рэформай механізмаў абароны правоў беларусаў, а таксама каардынаваць працу па ўніверсальнай юрысдыкцыі і ўзаемадзеянне з міжнароднай платформай па адказнасці, паведамляе REFORM.by са спасылкай на прэс-службу Святланы Ціханоўскай.

Апошні год Зікрацкі абараняў TUT.BY, журналістку Белсат Кацярыну Андрэеву, праграмнага дырэктара Прэс-клуба Алу Шарко, быў адным з абаронцаў Максіма Знака. Пасля выключэння з калегіі адвакатаў ён з’ехаў у Вільню.