Адзін дзень бясплатных кансультацый у натарыуса



Натарыусы бясплатна пракансультуюць грамадзян у Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка, паведаміў памочнік старшыні Беларускай натарыяльнай палаты Артур Стрэх. «На працягу дня ўсе жадаючыя змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю спецыяліста, напрыклад, па пытаннях афармлення спадчынных правоў, складання завяшчанняў, шлюбных дамоў, адчужэння нерухомасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў», – сказаў Артур Стрэх. Правядзенне падобных мерапрыемстваў, накіраваных на прававую асвету грамадзянаў, звычайна прымеркавана да дзяржаўных святаў і іншых памятных дат Беларусі.

Для натарыяльнай супольнасці краіны гэта стала ўжо традыцыяй. Артур Стрэх растлумачыў, што поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, якія ўдзельнічаюць у акцыі, а таксама час іх працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты.

Паводле БелТА

Фота dvinainform.ru