Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс арганізуе навучальны працэс дыстанцыйна



Гэта вынікае з аповяда начальніцы упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірыны Каржовай, на прэс-канферэнцыі прысвечанай гатоўнасці адукацыйных установаў краіны. Ад 1 студзеня 2021 году ён працаваў у тэставым рэжыме, а ўжо да 1 верасня рыхтуецца абноўленая версія рэсурсу:

„Гэты рэсурс, на якім змешчаны модулі урокаў па ўсіх прадметах для ўсіх класаў. Там па прадметах і тлумачэнне вучэбнага матэрыялу, і відэафрагменты, ёсць тэсты для замацавання праверкі засваення вучэбнага матэрыялу. Адукацыйны рэсурс можа выкарыстоўвацца вучнямі, якіях па тых ці іншых прычынах няма на вучэбных занятках. Можа выкарыстоўвацца настаўнікам для арганізацыі здальнай працы з вучнями. Зараз ідзе пераклад матэрыялаў на беларускую мову”.

У мінулым навучальным годзе падчас увядзення каранцінных абмежаванняў настаўнікам беларускіх школаў прыйшлося сутыкнуцца з арганізацыяй дыстанцыйнага навучальнага працэсу. Бацькі ж заўважалі што вучні часта фармальна ставіліся да дыстанцыйных заняткаў з дому і звязвалі гэта ў тым ліку з тым што губляўся настаўніцкі кантроль.

Беларускае Радыё Рацыя