Афіцыйна на Берасцейшчыне найменшая колькасць інфікаваных



Каля 340 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі зафіксавана на Берасцейшчыне. Такую статыстыку па вобласці паведамілі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя.

Рэгіён стаў апошнім з канца па колькасці станоўчых тэстаў COVID-19:

– Некалькі дзён таму менш захворванняў было толькі на Гарадзеншчыне. Зараз розніца скаладае прыкладна дзесяць-пятнаццаць выпадкаў.

Ковід-19 ахопленыя найперш такія гарады як Берасце, Камянец, Бяроза, Косава, Ганцавічы, Іванава, Пінск, Лунінец, Столін. Праблемаў з месцамі ў лякарнях пакуль не назіраецца.

Інфармацыя пра тое, як выглядае сітуацыя ў малых гарадах, замоўчваецца. Статыстыку можна даведацца выключна з прэсавай канферэнцыі Міністэрства аховы здароўя. Жыхары вобласці турбуюцца за тое, што колькасць інфікаваных апынецца з цягам часу значна большай, чым тыя лічбы, якія прадастаўляюцца афіцыйна. Таму без неабходнасці людзі па магчымасці імкнуцца не выходзіць з дому.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

 

[manual_related_posts]