Агучаны прысуд за забойства сабак



У судзе Пінскага раёна і горада Пінска абвешчаны прысуд маладому мужчыну, які забіў двух сабак, – піша БелТА. Суд прызнаў пінчука вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёламі. Яму прысудзілі пазбаўленне волі на год умоўна. Акрамя таго, ён павінен адпрацаваць 120 гадзін на грамадска-карысных працах і выплаціць штраф у 2 тысячы 300 рублёў.

Канфіскаваныя прылада і сродак здзяйснення злачынства – вінтоўка і аўтамабіль. А гаспадару аднаго з сабакаў пінчук мае выплаціць тысячу рублёў маральнай кампенсацыі. Прысуд яшчэ не набыў законную моц.