Агульнанацыянальная акцыя “Чысты лес”



Сёлета штогадовая агульнанацыянальная акцыя “Чысты лес” пройдзе 19 кастрычніка. Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае ахвотных і неабыякавых грамадзян цягам тыдня зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка ў бліжэйшых лясніцтвах. Гэта трэба для таго, каб падрыхтаваць неабходную колькасць інтвентара ды запланаваць аб’ём магчымай працы.

Супрацоўнік пінскага лясгасу Ігар Пацоўскі называе акцыю надзвычай важнай для ляснога фонда краіны:

– Акцыя жыццёва важная для леса. Яна праводзіцца па ўсёй рэспубліцы. Яе мэта – упарадкаванне, прыбіранне смецця, пасадка леса пры неабходнасці. Аб’ём працы вялікі. Канешне, у канцы сезона лес трэба падрыхтаваць да зімы, каб ён і надалей радаваў сваёй прыгажосцю.

Упершыню эклагічная акцыя “Чысты лес” адбылася ў 2010-м годзе. За гэтыя гады ініцыятыва набыла агульнанацыянальны маштаб. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота grodnonews.by