Агульнымі намаганнямі будзем бараніць моладзь ад алкагалізацыі



274ae3407ce735fb91f4ce3b62170631_Прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” паведаміла, што ўрад са зразуменнем паставіўся да кампаніі „Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”. Да такой высовы прыйшлі актывісты кампаніі пасля сустрэчы з першым віцэ-прэм’ерам БеларусіУладзімірам Сямашкам, паведаміла каардынатарка кампаніі Вольга Кавалькова. – У нас адбылася дыскусія. Мы мелі некалькі тысяч подпісаў. І пад імі ды нашым зваротам Сямашка даў загад міністрам унутраных спраў, гандлю і аховы здароўя, каб яны ўсебакова разгледзелі нашы прапановы і далі адказ. У прынцыпе, улады таксама разумеюць, што сёння гэта праблема. Таму я спадзяюся, што вынікі нашай кампаніі будуць плённымі. Разам з прадстаўнікамі рэгіянальных ініцыятываў Кавалькова перадала ў Савет Міністраў некалькі тысяч подпісаў, сабраных актывістамі па ўсёй краіне пад зваротам грамадзянаў за змены заканадаўства аб рэгуляцыі рэкламы і продажу алкаголю, а таксама за спрыянне дзейнасці арганізацый, якія аказваюць дапамогу залежным ад алкаголю. Збор подпісаў працягваецца. Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя >Фота l24.lt