Айцец Томаш Віглаш: Маем некалькі беларусаў у парафіі, але нацыя не мусіць змешвацца з рэлігійным пытаннем



У Беластоку завяршыўся Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Падчас завяршальнай урачыстай імшы значэнне Тыдня акрэсліў ксёндз, кіраўнік евангелічна-аўгсбургскай парафіі ў Беластоку а. Томаш Віглаш:

– Парафія прымае ўдзел у экуменічных набажэнствах з пачатку яе рэактывацыі ў Беластоку ў 2002 годзе, але мы хочам далучыцца да гэтага руху. Я думаю, мы бачым толькі неабходнасць, каб хрысціяне славілі Бога адным голасам і прамаўлялі да Бога. Рэфармацыя ставіць акцэнт на складанні плана весці набажэнствы на нацыянальных мовах, таму ў Прусіі, якая была першай лютэранскай царквой, былі абавязаны ўвесці на набажэнствах народныя мовы, на якіх размаўлялі – на нямецкай, прускай, польскай, літоўскай, і на гэтых чатырох мовах быў апублікаваны катэхізіс Лютэра.

У сувязі з каронавіруснай пагрозай кіраўніцтва парафій заклікала вернікаў праводзіць Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян у хатніх умовах. Для ўсіх ахвочых працавала інтэрнэт-трансляцыя ўрачыстых мерапрыемстваў супольнай малітвы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]