Ахлабысцін следам за Прылепіным захацеў ваяваць за ДНР



Скандальны расейскі акцёр Іван Ахлабысцін гатовы ваяваць за баевікоў „ДНР” супраць Украіны. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Говорит Москва».

Па словах актора, ён мог бы стаць шэраговым.

„Наўрад ці я стаў бы медыкам, таму што я не медык. Наўрад ці зампалітам, таму што не маю адпаведнай адукацыі. Што-небудзь шэраговае, як усе звычайныя людзі. Я чалавек просты”, – заявіў ён.

Пры гэтым Ахлабысцін падкрэсліў, што гатовы ўступіць у „апалчэнне” толькі па прызыву.

„Я ж святар, хоць і пад забаронай, мне нельга зброю насіць. Калі б гэта не перашкаджала… Па вялікім рахунку, калі адбудзецца нейкі заклік, паўстане неабходнасць, то можна не сумнявацца. Гэта ж правае справа, як барацьба з фашызмам. Але мне здаецца, што больш эфектыўна я тут”, – сказаў прыхільнік „рускага міру”.