Ахоўныя зоны вакол свінафермаў паменшаць



У Беларусі плануецца зменшыць зоны, на тэрыторыі якіх забаронена трымаць свіней на прыватных падворках, паведаміў начальнік упраўлення кантролю за супрацьэпізаатычнай працай дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча Іван Смільгінь. Праект адпаведнай пастановы знаходзіцца зараз ва ўрадзе. Цяпер дзейнічае забарона на ўтрыманне свіней на прыватных падворках у пяцікіламетровай зоне ад свінаводчых аб’ектаў. Яе плануецца зменшыць ад двух кіламетраў да 500 метраў. Канчатковае рашэнне будуць прымаць мясцовыя ўлады.

Смільгінь зазначыў, што абмежаванне ўтрымання свіней на прыватных падворках на пэўнай адлегласці да свінаводчых аб’ектаў будзе пастаянным. „Гэта неабходна для біяабароны свінаводчых аб’ектаў, аднак санітарныя разрывы крыху змяншаюцца”, – сказаў спецыяліст.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота kh-news.net