„Ахова птушак Бацькаўшчыны” шукае валанцёраў



Валанцёраў для працы ў Белавежскай пушчы шукаюць прадстаўнікі Берасцейскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання „Ахова птушак Бацькаўшчыны” ў межах сумеснай працы з Франкфурцкім заалагічным таварыствам. Актывісты ладзяць даследванні розных групаў жывёлаў. Эколаг Андрэй Абрамчук распавёў пра тое, якая менавіта дапамога можа спатрэбіцца:

– Для правядзення розных працаў, у рамках даследванняў, заўсёды патрабуюцца працоўныя рукі. Пачынаючы з самой прастой працы, напрыклад, счытванне інфармацыі з фоталавушак, і заканчваючы складанымі работамі, напрыклад, фармаванне баз дадзеных і г.д. У двух цікавых праектах ужо прымалі ўдзел валанцёры – гэта вывучэнне рукакрылых Белавежскай пушчы, або назіранне за вялікімі драпежнікамі – ваўкамі, у прыватнасці, або за капытнымі жывёламі.

„Цягам вясны гэтага году ўсе жадаючыя могуць звязацца з навуковым каардынатарам праекту або прадстаўнікамі нашага аб’яднання і прыехаць у Белавежскую пушчу, у залежнасці ад таго, колькі і калі маюць вольны час,” – дадаў Андрэй Абрамчук.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота greengrodno.info