Аксана Колб: Адказ чакаем ужо ад новага міністра інфармацыі



Рэдактарка «Новага часу»: адказ чакаем ужо ад новага міністра інфармацыі. Раней паведамлялася, што незалежнае выданне атрымала папярэджанні ад Мінінфарма за чатыры артыкулы. „Міжведамаснай камісіяй зрабіла выснову аб тым, што інфармацыя, апублікаваная ў газеце „Новы час”, спрыяе нанясенню шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”. Міністэрства інфармацыі запатрабавала выправіць парушэнні. У рэдакцыі так і зрабілі, а вось што далей невядома.

Кажа рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб:

– У нашай краіне можа здарыцца ўсё, што заўгодна. Было б дзіўна, каб мы ўвогуле дагэтуль нічога не атрымалі б. Мы, канешне, адказалі на гэта папярэджанне, даслалі ліст Мінінфарму. Тое, што мы надрукавалі на першай старонцы мінулага нумару, гэта фактычна наш адказ на гэта папярэджанне, які мы даслалі яшчэ на імя Луцкага. Не ведаю, ці атрымаў ён, ці яго зменшчык, але мы гэта зрабілі.

Прэтэнзіі ў ведамства былі да чатырох артыкулаў. Як кажа Аксана Колб, на яе думку – нічога крамольнага акурат у гэтых артыкулах не было. Што можа сведчыць пра тое, што выбіраліся яны адвольна. Толькі для таго, каб знайсці прычыну для папярэджання.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: baj.by