Аксана Шэлест: Прызнанне сацсетак і мэсанджараў экстрэмісцкімі нічога істотна не мяняе



Нягледзячы ні на што, мы маем зараз дастатковую колькасць інструментаў для арганізацыі камунікацыі ў Беларусі, хоць фактычна ні адзін з іх не з’яўляецца бяспечным у выкарыстанні. А прызнанне сацыяльных сетак і мэсанджараў экстрэмісцкімі нічога істотна не мяняе ў плане іх ролі, – адзначыла кандыдат сацыялагічных навук, аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Аксана Шэлест:

– Сеткі і мэсанджары, і вось такога роду альтэрнатыўныя пляцоўкі становяцца месцам зносінаў і інфармавання, таму што вельмі вялікая колькасць людзей, згодна даследаванням, атрымліваюць навіны і актуальную інфармацыю менавіта з сацсетак і мэсанджараў. І сёння гэта становіцца яшчэ больш актуальна, зразумела, што гэта ўплывае на фармаванне грамадскай думкі.

Аксана Шэлест дадала, што традыцыйныя медыя маюць усё меншы ўплыў на грамадскае меркаванне, паколькі яно фармуецца праз сацыяльныя сеткі і мэсанджары.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]