Аксана Вайцюк: Пуцін не адмовіўся ад планаў “прабіць дарогу на Крым”



“Нельга выключаць таго, што Расея здзейсніць напад на Украіну”, – мяркуе прафесар Беластоцкага ўніверсітэта з кафедры міжнародных адносін Аксана Вайцюк.

Аксана Вайцюк, фота Ладзіка Майніча

Яна кажа, што і само напружанне сітуацыі, і канцэнтрацыя расейскіх войскаў на межах Украіны, з’яўляюцца фактарамі ціску на Захад, тым не менш, Пуцін не адмовіўся ад сваіх планаў “прабіць дарогу на Крым”:

– Маё меркаванне, Пуцін ўсё ж марыць зрабіць дарогу на Крым, тым больш, што Крым – датацыйны рэгіён, туды ідуць вялікія грошы. І дадатковая сухапутная дарога на Крым – гэта адно, а іншае – праблема з вадой у Крыму. І ёсць варыянты, што можа атакаваць з боку Беларусі, мы ведаем, што там зараз будуць адбывацца вайсковыя вучэнні.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Таксама, на думку Аксаны Вайцюк, цяперашняя сітуацыя сведчыць пра тое, што фактычна адбываецца “паўзучая анексія” Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ўжо не з’яўляецца самастойнай палітычнай фігурай і робіць тое, што яму кажа Пуцін.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]