Акцыі пратэсту не спыняюцца (абнаўляецца)



У Менску на Кастрычніцкай плошчы затрыманая праваабаронца, дырэктарка Беларускага дому правоў чалавека ў Вільні Таццяна Равяка.

Яна пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку. Разам з праваабаронцай у аўтазак пасадзілі яшчэ 9 чалавек.

На станцыі метро Кастрычніцкая затрымалі чатырох студэнтаў. Вядома, што сярод іх ёсць студэнцкі актывіст Крысціян Шынкевіч. Напярэдадні ён быў затрыманы разам з назіральнікамі на офісе ПЦ „Вясна” і пасля вызвалення звяртаўся ў шпіталь. Вядомыя наступныя імёны затрыманых: Алена Герасіменка, Дзмітрый ЖывіцкіДзмітрый Іванавіч ВасільчанкаАляксандр КудзінВалянцін КарзнікаўАнтон ТвардоўскіДзмітрый КухцінТаццяна Шамчук. Сярод іх ёсць дакладна адзін непоўнагадовы – Андрэй Рачок.

Увесь час з’яўляюцца імёны новых затрыманых: кіраўнік Арт-Сядзібы Павел Белавус і яго цяжарная жонка, Кацярына МаковічРаман Пратасевіч, Стась Карпаў.

***

У сувязі з анансаванымі напярэдадні ў СМІ акцыямі пратэсту, якія плануецца правесці 26 сакавіка ў розных гарадах Беларусі, супрацоўнікі міліцыі працягваюць сёння затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў акцый і дэмакратычных актывістаў. Многіх запрашаюць у міліцыю позвамі, у некаторых адбываюцца ператрусы.

Бабруйск.  У Бабруйску каля дамоў актывістаў Інгі Судзілоускай і Эдварда Грынявецкага дзяжураць ціхары. Да цэнтральнай плошчы падцягнулі аўтазакі,  шмат  міліцыі ў цывільным.

Бабруйскі рэжысэр Максім Буйніцкі, які сёньня выйшаў з турмы пасьля 15 сутак зняволеньня за інфармацыю ў сацсетках пра мітынг недармаедаў 12 сакавіка ў Бабруйску, зноў затрыманы і дастаўлены ў Бабруйскі РАУС, – паведамляе Радыё Свабода.

Патэлефанаваў з Бабруйска галоўны рэдактар газеты „Бабруйскі кур’ер” Анатоль Санаценка, што яго затрымалі на пл. Перамогі пры выкананні ім абавязкаў журналіста.

Затрыманы таксама аператар Віктар МасаловічАндрэй Шобін і яшчэ 6 чалавек. Затрымана больш за 15 чалавек, затрыманні адбываюцца нават у кавярнях і крамах. Таксама затрымалі журналіста Дзмітрыя Суслава з газеты „Камерцыйны курьер”.

***

Да Кастрычніцкай плошчы ў Менску былі сцягнутыя аўтазакі і аўтобусы з АМАПам.

Людзей затрымлівалі як перад Палацам Рэспублікі, так і каля ўніверсама «Цэнтральны». Колькасць затрыманых ўдакладняецца. Сярод іх — праваабаронца Таццяна Равяка, журналіст «Камсамолкі» Раман Пратасевіч і як мінімум адзін непаўналетні. Затрымана каля 40-50 чалавек.

Фота nn.by

***

Учора ў сацсетках з’явіўся зварот супольнасці «Студэнты Беларусі», якія заклікалі 26 сакавіка выйсці на Кастрычніцкую плошчу на акцыю з патрабаваннем вызваліць усіх несправядліва затрыманых на Дзень Волі. Як паведамляе карэспандэнт НН, а 12-й на плошчы было каля 100 чалавек разам з праваабаронцамі і журналістамі.

Вакол плошчы — каля Дома афіцэраў, на вуліцах Энгельса і Інтэрнацыянальнай — аўтазакі і аўтобусы з амонам. Міліцыя ў форме і цывільным на чале з начальнікам мінскага амона Балабам спрабавала перашкодзіць людзям ісці на Кастрычніцкую плошчу.

У шэрагах міліцыі пачулася: «Трэба аўтазак».

***

Сёння, 26 сакавіка, запланаваныя акцыі ў рэгіёнах і на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

 У 12.00 беларусы выйдуць на галоўныя плошчы сваіх гарадоў.

Як раней паведамлялі незалежныя СМІ, студэнты заклікаюць менчукоў выйсці 26 сакавіка, у 12.00 на Кастрычніцкую плошчу.