Акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Бельгіі
Напісанне лістоў да палітвязняў і правядзенне акцый каля будынкаў, дзе працуюць еўрапейскія і беларускія чыноўнікі – такія асноўныя салідарныя дзеянні з Беларуссю адбываюцца ў Бельгіі, пераважна ў Брусэлі, – пра гэта распавяла беларуска Маргарыта Тарайкевіч:
– Трэба больш акцый, трэба больш церціся каля амбасады. На жаль, я тут вельмі шмат кажу, а мала раблю, часткова таму што жыву не ў Брусэлі, але трэба мне ўсё адно выправіцца. Я лічу, тое што амбасада з’яўляецца фармальна тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь мае вялікае значэнне.
Маргарыта Тарайкевіч дадала, што зараз асноўныя сілы дыяспары сканцэнтраваныя на дапамогу тым, хто пакутуе ад беларускага рэжыму. Сярод такіх дзеянняў таксама заклік да санкцый.
