Акцыя „3 любоўю ад Белпошты”



„З любоўю ад Белпошты” – акцыя, прымеркаваная да Дня закаханых, адбылася ў Цэнтральным гарадскім паштовым аддзяленні Глыбокага.

akcija_poshta_3

Кожны наведвальнік, які сёння купіў паштоўкі, канверты, паштовыя наборы, карткі для посткросінгу, атрымаў бясплатна яшчэ два канверты „1 класа”.

akcija_poshta_2

akcija_poshta_1

 

Як кажа намесніца начальніка аддзялення сувязі Глыбоцкага раённага вузла паштовай сувязі Наталля Аўласава, гэтая акцыя прымеркаваная да Дня закаханых, каб яны адчулі сябе больш шчаслівымі ў наш цяжкі час.

У нас паштоўкі прадаюцца – “валянцінкі”. І мы яшчэ дадаем 2 канверты першага класу, да 8-га сакавіка канверты бясплатна.

Па словах Наталлі Аўласавай, апошнім часам яны сталі арганізоўваць падобныя акцыі да розных каляндарных святаў. Бо заўжды чалавеку прыемна атрымаць які-небудзь падарунак, хоць і невялікі, калі яго дораць з любоўю і ад шчырага сэрца.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае