Акцыя памяці ў Бярозе



Каля помніка ахвярам польскага канцлагера Бяроза-Картузская адбылася акцыя па ўшанаванню змагароў за незалежнасць Беларусі ды Украіны. У акцыі прынялі ўдзел сябры Руху салідарнасці “Разам”, партыі БНФ і культурнага цэнтру ўкраінцаў Беларусі “Січ”. Каля сціплага помніка са свечак выклалі крыж, ды ўсклалі кветкі. Адбыўся малебен.

“Гэтая акцыя скіраваная перш за ўсё супраць этнацыду беларусаў”, – кажа сустаршыня Руху салідарнасці „Разам” Алена Талстая:

– Даводзіцца зараз шмат чуць пра тое, дзе павінны ўшаноўваць беларусаў, дзе не павінны ўшаноўваць, дзе левыя, дзе правыя. Але, я думаю, беларусаў яднае адно: пры любым рэжыме, пры любой уладзе беларусы, на жаль, мусілі абараняць сябе самі, падвяргачыся з усіх бакоў вынішчэнню. І тое, што адбывался тут, гэта было менавіта этнацыд.

Паводле Алены Талстой, такія акцыі сталі традыцыяй. Ужо дзесяць гадоў запар прыязджаюць сябры Руху салідарнасці “Разам” у Бярозу, каб сказаць словы: “Мы памятаем!”

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя