Акцыя пратэсту ў Гародні



У Гародні людзі таксама выйшлі на вуліцы на знак пратэсту.

– Вельмі жорсткія затрыманні адбыліся ў Гародні каля крамы “Ратушная”. Шэраг амапаўцаў пачалі затрымліваць не тых людзей, якія былі на акцыі, а проста людзей, якія стаялі на прыпынку, якія сабраліся ўжо ехаць дахаты. А да гэтага былі затрыманыя журналісты. Усе, хто выходзіў у камізэльках з надпісам “Прэса”, усіх затрымалі – гэта журналісты Радыё Свабода, “Народная Воля”, інфармацыйных агенцтваў tut.by і БелаПАН. Цяпер гэтыя журналісты адпраўленыя для давання тлумачэнняў у Ленінскі РАУС.

Па папярэдніх дадзеных – каля 20 затрыманых, сярод якіх 5 журналістаў, сярод затрыманых і журналістка Hrodna.life і „Нашага Слова” Алена Кавальчук.

Тут былі затрыманыя журналісты БелаПАН і Onliner. Усяго – чатыры чалавекі. Сярод іх затрымалі журналістку Вольгу Камягіну. Яна паспела патэлефанаваць з буса і паведаміць аб затрыманні. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча