Акцыя “Праваабаронцы нагадваюць пра Чарнобыль” прайшла і ў Бярозе



Жыхарам Бярозаўшчыны нагадалі пра гадавіну Чарнобыльскай трагедыі. Праваабаронцы распаўсюдзілі спецвыпуск газеты “Народная воля”. Раздавалі газету каля вялікіх гандлёвых кропак “Еўраопт” і “Санта-Брэмар”.

“У большасці людзі бралі газету ахвотна”, – кажа адзін з распаўсюднікаў – праваабаронца Сяржук Русецкі:

– Моладзь, як правіла, не бярэ, таму што яна чытае інтэрнэт. Нехто думае, што апазіцыйная газета і адразу адмаўляецца браць. І тыя, хто на фіцыйнай пасадзе працуе… былы пракурор Бярозаўскага раёна – той узяў, а цяперашняя супрацоўніца пракуратуры – тая не ўзяла. Але значная частка людзей брала, тым больш што газета бясплатная.

Акцыя  “Праваабаронцы нагадваюць пра гадавіну Чарнобыльскай  катастрофы” абыйшлася амаль без інцыдэнтаў. Калі не лічыць, што ахоўнік новай крамы “Санта-Брэмар” – былы міліцыянт, спрабаваў даведацца прозвішча  праваабаронцы, і ці ёсць дазвол на распаўсюд газет. Але не даведаўся ні таго, ні другога. 

Беларускае Радыё Рацыя