Акцыя салідарнасці ў Тбілісі



Два дзясяткі беларусаў выйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю салідарнасці ў сталіцы Грузіі Тбілісі. Акцыя адбылася ў парку Дэда Эна, на ёй узгадалі беларускіх палітзняволеных, а таксама пра маючы адбыцца ў лютым 2022 года рэферэндум.

Распавядае адна з арганізатарак акцыі Алена Трызна:

Усё, што цяпер робіць чалавек, які незаконна ўтрымлівае ўладу ў рэспубліцы – гэта ўсё незаконна, адпаведна рэферэндум не законны. Гэта проста фікцыя, каб адцягнуць увагу народу ад таго, што робіцца ў Беларусі.

Алена лічыць, што пра лёс палітзняволеных у Беларусі не трэба забывацца:

– Мы не павінны забывацца пра тое, што дзеецца цяпер у Беларусі. Мы павінны нагадваць сусветнай супольнасці, што ў Беларусі цяпер адбываецца палітычнае бязмежжа. Бязмежжа ў плане адносін да народу, да нацыі і людзей, якія выражаюць па Канстытуцыі сваё права, сваё меркаванне на нейкую палітычную падзею ў краіне.

Па неафіцыйнай інфармацыі, у Грузію, каб не патрапіць пад пераслед у Беларусі і пасля катаванняў, з’ехалі некалькі тысяч беларусаў, якія цяпер жывуць у Тбілісі, Батумі і Кутаісі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]