Акцыя салідарнасці ў Тбілісі



Некалькі дзясяткаў беларусаў прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці, што адбылася ў цэнтры грузінскай сталіцы Тбілісі.

Пра акцыю распавядае яе арганізатарка Алена Трызна:

– Акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Таксама беларусы Тбілісі хацелі выразіць свой пратэст супраць акупацыі Украіны. Судзячы па навінах у Рэчыцы і Гомелі вялікая колькасць войскаў РФ.

На акцыі былі тэматычныя плакаты, таксама беларусы прынеслі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Штонядзельныя акцыі ў грузінскай сталіцы сталі ўжо традыцыйнымі, на іх прыходзяць па некалькі дзясяткаў беларусаў, што з’ехалі ад пераследу ў Грузію.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]