Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Кракаве



Дзве сотні чалавек прадэманстравалі сваю салідарнасць у Кракаве з тымі, хто пакутуе ад рэжыму падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі.

Такая колькасць неабыякавых беларусаў прыйшла на мерапрыемства, дзе разгарнула бел-чырвона-белыя сцягі і плакаты «Нас 97%», – распавяла адна з арганізатарак Яна Мялько:

– Чаму я вырашыла браць удзел у пікеце? Па-першае, хацела выказаць, як і ўсе мы, прадстаўнікі беларускай супольнасці ў Кракаве, сваю салідарнасць тым людзям, якія пацярпелі ад той несправядлівасці, якая ў нас адбываецца ў краіне. Усе тыя беларусы, якія цяпер жывуць за мяжой, вельмі хваравіта ўспрымаюць гэтую сітуацыю.

Як адзначыла Яна Мялько, на такіх акцыях беларусы хочуць прадэманстраваць не проста салідарнасць, а паказаць, што, нягледзячы на межы, яны разам хвалююцца за будучыню краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з фэйсбука Vitaliy Mekinko

[manual_related_posts]