Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Шчэціне



У шэрагу гарадоў Польшчы не спыняюцца акцыі салідарнасці з Беларуссю. Шчэцін не стаў выключэннем.

Некалькі дзясяткаў чалавек выйшла для таго, каб прадэманстраваць сваю пазіцыю адносна падзеяў, што адбываюцца на радзіме, – распавяла ўдзельніца Святлана Алесюк:

– Скажу шчыра, што гэтыя падзеі звялі мяне ў горадзе з суайчыннікамі, бо я тут нядаўна. І вельмі прыемна было з імі сустрэцца, і гэта, пэўна, будзе для мяне ўжо на будучыню. Што датычыцца людзей і самой акцыі, то дзесьці было чалавек сорак. Гэта былі беларусы, якія тут жывуць, ці хто даўно, хто нядаўна, рознага сацыяльнага статусу.

Як адзначыла Святлана Алесюк, пры неабходнасці будзе праведзены цэлы шэраг акцый салідарнасці. Бліжэйшая – у нядзелю 5 ліпеня.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Святланы Алесюк з фэйсбуку

[manual_related_posts]