Больш за 1000 чалавек на пікеце пад амбасадай Беларусі ў Варшаве (абноўлена)



Больш за 1000 чалавек на пікеце пад амбасадай Беларусі ў Варшаве. Дэманстранты патрабавалі свабоду палітвязням і правядзення сумленных выбараў без Лукашэнкі і Ярмошынай. Гаворыць арганізатарка акцыі Станіслава Гліннік:

– Гэта ўзрушаюча. Я ўдзячная ўсім беларусам, якія прыйшлі. Мая вера ў беларусаў і так не змяншалася, а цяпер яна яшчэ большая.

РР: Што б вы перадалі беларусам-землякам, якія выходзяць у гарадах і мястэчках самой Беларусі?

– Каб яны не баяліся. Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!

Дэманстрацыю актыўна падтрымлівалі аўтамабілісты. Многія вывешвалі ў вокны машынаў бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама плакаты з надпісамі «Мы – 97 адсоткаў».

Беларускае Радыё Рацыя

***

Больш за 1000 чалавек сабралася сёння, 21 чэрвеня, пад амбасадай Беларусі ў Варшаве. 

Яны патрабуюць свабоду палітвязням і правядзення свабодных выбараў.

Людзі скандуюць: „Свабоду!”

Беларускае Радыё Рацыя