Акцыя „Сацыяльны патруль” у Менску



У Менску працягваецца акцыя „Сацыяльны патруль”, арганізаваная камітэтам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама і ГУУС.

Мабільныя брыгады выяўляюць людзей без пэўнага месца жыхарства, якім неабходная дапамога. Бяздомных кормяць, выдаюць ім цёплую вопратку, аказваюць першую меддапамогу, пры неабходнасці дастаўляюць ў Дом начнога знаходжання.

Таксама падчас рэйдаў праводзіцца абследаванне неэксплуатаваных або вызначаных пад знос будынкаў і збудаванняў, цеплатрас, тэхнічных памяшканняў у шматкватэрных дамах.