Акцыя ў гонар «Дня Волі» ў Гародні



Гэтае было першае масавае мерапрыемства, якое за больш як 15 гадоў дазволілі ўлады.

Ля трыбуны фотаздымкі актывістаў, якіх пасадзілі на адміністрацыйныя содні пад арышт. Праўда, пад імі няма ніякага подпісу.

А таксама скарбонка, куды запрашаюць ахвяраваць удзельнікам за абслугоўванне „слугаў народу”: паслугі міліцыі, машын хуткай дапамогі, камунальнікаў. Адказны за пікет Дзмітры Бандарчук, кажа, што свята „Волі” азмрочана папярэднімі падзеямі ў Гародні.

— Мы ж ведаем  колькі людзей у Гародні выходзіла на гэтае свята 15-20 гадоў таму, калі такія акцыі таксама былі дазволеныя. Тут самае галоўнае ў каштоўнасцях: чалавек можа і не прыходзіць сюды, ён сёння можа быць на сутках, яго сёння можа не быць у Беларусі, — гэта свята настрою, свята каштоўнасцяў.

Сёння гэта свята сумнае, бо мы бачым у Беларусі хвалю гвалту і праблем. І гэта нам псуе настрой, а не колькасць людзей. Мы разумеем, чаму гэта колькасць такая: людзі запалоханыя і не ведаюць і баяцца правакацый, — усё гэта ёсць. Я кожнаму з тых, хто прыйшоў хачу сказаць дзякуй, бо гэтыя людзі не пабаяліся, гэтыя людзі любяць Беларусь і я вельмі разлічваю, што сённяшні дзень стане пачаткам дыялогу паміж грамадства і ўладай у Беларусі.

Андрэй Дзмітрыеў, лідар кампаніі «Гавары праўду»:

— Мы святкуем. Для мяне, для „Гавары праўду” — гэта свята нашай незалежнасці. Мы ўпэўненыя, што гэта свята, якое павінна аб’ядноўваць усіх, незалежна ад сцягоў нават. Хоць я асабіста ўпэўнены, што прыйдзе час і бел-чырвона-белы сцяг вернецца як дзяржаўная сімволіка.

Рэзалюцыю мітынга ўдзельнікі даручылі перадаць Змітру Бандарчуку гарадзенскім уладам.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня