Акцыя ў падтрымку беларусаў у Маскве



Акцыя ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі праходзіць ля беларускай амбасады  ў Маскве. Як паведамляе РИА «Новости», там сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек, некаторыя з іх трымаюць у руках белыя і чырвоныя шарыкі. Яны скандуюць: „Жыве Беларусь!”, „Берасце – мы з табой!”. Акрамя таго, людзі разгарнулі плакаты з патрабаваннем да беларускіх уладаў расказаць пра месцазнаходжанне затрыманых у Менску расейскіх журналістаў. Каля амбасады знаходзяцца ўзмоцненыя нарады паліцыі.

Як паведамляе snob.ru, адзін чалавек затрыманы.

Фота: gazeta.ru