Акцыя ў Пецярбургу ў падтрымку Хабараўска і Беларусі



У Пецярбургу ў суботу, 8 жніўня, на пляцоўцы перад Гасціным дваром прайшла акцыя ў падтрымку пратэставых выступаў у Хабараўску і на знак салідарнасці з дэмакратычнай апазіцыяй Беларусі. Пра гэта паведамляе рэсурс www.dw.com

Арганізатарамі акцыі сталі актывісты мясцовага аддзялення Лібертарыянскай партыі Расеі і руху „Адкрытая Расея”. Пачаткова правядзенне акцыі пад дэвізам #кормимголубей планавалася на Дварцовай плошчы, але, даведаўшыся пра гэта, гарадская адміністрацыя тэрмінова абвесціла пра правядзенне там забаўляльнага мерапрыемства. Таму аргкамітэт акцыі салідарнасці паведаміў праз сацсеткі пра тое, што адпраўка паштовак і лістоў з загалоўкамі „Я/Мы Хабаровск” і „Жыве Беларусь” адбудзецца ў месцы, дзе ў пачатку 2010-ых гадоў праходзілі акцыі ў рамках „Стратегии 31”.

Каля 300 удзельнікаў акцыі падрыхтавалі да адпраўкі лісты з загалоўкамі „Я/Мы Хабаровск” і „Жыве Беларусь”. Не абышлося без затрыманняў. Пры тым затрыманні праходзілі брутальна, а навакольныя скандавалі паліцыі „Ганьба!”

Беларускае Радыё Рацыя