Акцыя ў Варшаве каля кітайскай амбасады ў падтрымку Украіны



Кожны дзень з пачатку вайны ва Украіне ў Варшаве адбываюцца акцыі. Украінцы, беларусы, палякі выходзяць падтрымаць украінцаў, якія стойка змагаюцца з расейскім агрэсарам.

У нядзелю адразу прайшло тры акцыі. Адна з іх – ля кітайскай амбасады. Бо менавіта Кітай мае ўплыў на Пуціна, кажуць удзельнікі акцыі:

– До амбасады Кітаю, просім іх аб дапамозе, просім далучыцца да санкцый супраць Расеі, просім размаўляць. Мы хочам міру.

– Хутка ў Расеі пачнецца галодная вайна, не будзе дзе працаваць, людзі самі будуць уцякаць з Расеі, нават тыя, хто за вайну.

Да ўдзельнікаў акцыі з кітайскай амбасады ніхто не выйшаў. Напэўна, яны бачылі пратэстуючых, па колеру сцягоў вызначылі прадстаўнікоў краін і чулі іх эмацыйныя выступы і патрабаванні.

Беларускае Радыё Рацыя