Акцыя ў Воршы, ёсць затрыманыя



26 сакавіка ў Воршы ў 12.00 на акцыю выйшла каля 100 чалавек. Плошчу па перыметры патрулявалі міліцыя і АМАП. Прыехала здымачная група БТ „Панарама”. Каля Цэнтральнага РАУС шмат міліцыі і міліцэйскіх машын. Затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайту orsha.eu Ігар Казмерчак, ёсць яшчэ затрыманыя.

Сярод затрыманых – мужчына сталага веку, якога АМАПаўцы зацягнулі ў машыну. Да людзей, якія выйшлі на акцыю, падыходзілі супрацоўнікі міліцыі і прасілі – праходзіць, не затрымлівацца на адным месцы, бо яны хочуць, каб усё было „па харошаму”. „Бачылі мы ўчора, якія вы харошыя!”, – гаварылі ўдзельнікі акцыі. „То – не мы”, – адказвалі супрацоўнікі аршанскай міліцыі.

На Плошчы ў Воршы былі міліцыянты ў цывільным, сярод якіх і міліцыянты-пенсіянеры, у тым ліку жанчыны, якія ў 80-ыя гады працавалі ў камісіі па справах непаўнагадовых.   

Беларускае Радыё Рацыя