Акцыя ўшанавання Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-64 гг. у Вільні



1 лютага 2018 года, на 155-ю гадавіну пачатку паўстання і напярэдадні 180-годдзя кіраўніка паўстання, нашага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага, дэлегацыя Руха Салідарнасці “Разам” у складзе Вячаслава Сіўчыка, Ігара Лялькова і Алены Талстой наведала Вільню, каб ушанаваць памяць паўстанцаў 1863-64гг.

Акцыя ўшанавання распачалася каля Крыжа на Лукішках, і сабрала прадстаўнікоў трох народаў, што паўсталі супраць расейскага імперыялізму 155 год таму, – беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў. На трох мовах, што вельмі сімвалічна, гучалі прамовы, скончылася акцыя хвілінай маўчання, малітвай “Ойча Наш” і агульным “Жыве Беларусь!”, “Слава Украіне!” і адказам – “Героям Слава!”

Кветкі таксама былі ўскладзены да памятнай шыльды Кастусю Каліноўскаму на Свята-Ігнатаўскай вуліцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Прэс-служба Руха Салідарнасці “Разам”