Актывіст: Трэба шукаць іншыя шляхі для адстойвання сваіх правоў на экалогію



Стварыць і зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне і правесці рэферэндум на тэму неабходнасці будаўніцтва акумулятарнага завода — за такія дзеянні выступаў грамадскі дзеяч Фёдар Петрусевіч у Берасці. Ён перакананы — трэба шукаць іншыя шляхі для адстойвання сваіх правоў на экалогію. Актывіст адзначыў, што аб’ект хучэй за ўсё будзе пабудаваны, нягледзячы на пратэсты.

– Я прапанаваў: удзел у выбарах, каб быў свой дэпутат; стварэнне грамадскага аб’яднання; і мясцовы рэферэндум правесці. Па закону, па Канстытуцыі, спрэчныя пытанні павінны вырашацца на мясцовым рэферэндуме.

Кожны тыдзень на вуліцы Берасця выходзіць па некалькі соцен чалавек. Яны пратэстуюць супраць з’яўлення экалагічна-шкоднага прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце