Актывіста БХД прысудзілі да арышту завочна



Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні адміністратыўным арыштам каардынатара БХД па Мінскай вобласці Паўла Пракаповіча. І хаця працэс адбыўся яшчэ 1 жніўня, пра яго стала вядома толькі зараз, паколькі сам актывіст у гэты час быў у ад’ездзе, а суд прайшоў без яго ўдзелу.

Праваабаронцам вядома, што Пракаповіча абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася 7 ліпеня ў Менску. У той дзень каля паўтара дзесятка актывістаў апазіцыі вышлі на Кастрычніцкую плошчу на акцыю супраць сумесных з Расеяй вучэнняў «Захад-2017» і ваеннага саюза з РФ, а таксама ў падтрымку беларусаў, якія пацярпелі па палітычных матывах.

Суддзя Цэнтральнага раёна Іван Касцян вынес пастанову аб пакаранні арыштам на 10 сутак па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Павел Пракаповіч мяркуе, што яго зараз на “суткі” забіраць” не будуць, гэтак жа як і іншых актывістаў – Леаніда Кулакова і Вольгу Нікалайчык, якім нядаўна суды вынеслі арышт.

„Улады прыберагуць гэтае пакаранне да таго часу, калі тэрмінова спатрэбіцца нас ізаляваць”, – кажа Пракаповіч.

„Вясна”