Актывіста будуць судзіць за рэпост у сацыяльных сетках



Адміністратара суполкі „Дармаедаў ды сацыяльных утрыманцаў” у сацыяльнай сетцы Укантакце абвінавачваюць у закліках да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.  Фактычна маладога чалавека будуць судзіць за рэпост інфармацыі пра акцыю “Ланцуг Памяці”, якая прайшла каля будынку КДБ у Менску яшчэ 29 кастрычніка.

Распавядае Ігар Кляшчук:

– Сказалі, што я рабіў перапосты з несанкцыянаваных мітынгаў. Гэта артыкул 23.34. Чамусьці з усіх пастоў паказалі менавіта гэты. А чаму я  зрабіў менавіта яго? Я сам мастак, аніматар, і сам сутыкнуўся з праблемай працаўладкавання.  

Адміністрацыйны працэс над Ігарам Кляшчуком адбудзецца 28 снежня а 9.15 у будынку суда Кастрычніцкага раёна горада Менска.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Менск