Актывіста судзяць за ўдзел у пікеце, на якім яго не было



У Баранавіцкім судзе ідзе разгляд  адміністрацыйнай справы актывіста прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці  Аляксандра Шведа.

IMG_4395

Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 31 сакавіка ў Слоніме ля прахадной камвольнага камбіната ў абарону  звольненага за 3 гады да пенсіі актывіста прафсаюза Міхаіла Сошкі. Актывіст кажа, што ён не прымаў удзел у пікеце. Ён у гэты час раздаваў ля прахадной  прафсаюзны бюлетэнь. Таму сваю віну не прызнае. Але Міхаіла Сошку падтрымлівае, бо нельга так абыходзіцца з людзьмі, як гэта робіцца зараз у Беларусі, кажа Аляксандр Швед:

– Калі звальняюць чалавека, адміністрацыя можа нават не паведаміць, чаму яго звальняюць. Чалавека, як таго сабаку, выкідваюць паміраць на вуліцу.

Паводле Аляксандра Шведа, мала таго, што яму інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, то слонімскія міліцыянты падсунулі ў суд нейкую правакацыйную улётку, якую нібыта Швед раздаваў.

Справа будзе працягнута 19-га траўня. У суд будуць выкліканы сведкі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]