Пераслед Уладзіміра Табулы на „Граніце”



На прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах дырэкцыя арганізавала траўлю інжынера па тэхніцы бяспекі Уладзіміра Табулы за спробу бараніць сваё права на працу. Ён звярнуўся пісьмова да гендырэктара.

33kastrycznika  2015-2

Табула выклаў усе парушэнні тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве і незабеспячэнне асабіста  яго адпаведнымі ўмовамі  пры працы ў шкодным асяроддзі. Як бацька чацвярых непаўнагадовых дзяцей  ён таксама  звярнуўся ў Міністэрства працы, кажа Уладзімір Табула:

– Я звяртаўся і ва Упраўленне справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і ў Берасцейскі абласны выканаўчы камітэт, і ў Дэпартамент міжраённай інспекцыі па працы – прасіў, патрабаваў сустрэчы са мной. У выніку я заўважыў наступнае – тыя парушэнні, пра якія я пісаў, пачалі хуценька выпраўляць.

Інжынер па тэхніцы бяспекі Уладзімір Табула быў папярэджаны пра непрацягненне з ім працоўнага кантракта без тлумачэння прычынаў. Ён лічыць,  што за прынцыповую пазіцыю пры выкананні сваіх абавязкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

  • http://www.odnoklassniki.ru/profile/541695779771 Леонид Дубоносов

    правильно. когда человек не соглашается на махинации руководства то его увольняют. а рабочие пусть дальше молчат. найдут другого кто согласится урезать вредность для рабочих чтоб они ещё меньше получили

Комментарии для сайта Cackle