Актывіста Змітра Хведарука арыштавалі на 15 сутак



9 снежня прайшоў суд над актывістам, журналістам і былым маладафронтаўцам Змітром Хведаруком, якога затрымалі 8 снежня пасля ператрусу. У РУУСе на актывіста склалі пратакол за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі» па арт. 24.3 КаАП, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Суд прызнаў Хведарука вінаватым і пакараў яго 15-сутачным арыштам.

Акрамя гэтага, паведамляецца, што актывіста падчас ператрусу некалькі разоў ударылі.