Актывістаў кампаніі за „малы памежны рух” судзяць у Берасці



Усе раёны Берасцейскай вобласці – Берасцейскі, Камянецкі, Маларыцкі і Жабінкоўскі, – якіх датычыць дамова “Аб малым памежным руху”, атрымалі патрэбную інфармацыю пра такі бязвізавы рух. Грамадскія актывісты Андрэй і Паліна Шарэнда ў межах адмысловай кампаніі раздавалі жыхарам раёнаў інфармацыйныя матэрыялы – кажа Андрэй:

– Мы былі ва ўсіх раённых цэнтрах, а таксама наведалі такія вялікія населеныя пункты – як Высокае, Тамашоўка, Чарнаўчыцы, Матыкалы і іншыя. Былі сустрэчы з людзьмі. Мы ім распавядалі пра магчымасці малога памежнага руху, пра магчымасці бязвізавай паездкі ў Польшчу. Таксама на вуліцах раздаваліся улёткі, а на прыпынках, на дошках для аб’яў мы расклейвалі плакаты.

DIGITAL CAMERA

Таксама прыцягвалі ўвагу да гэтага пытання праз раздачу сувенірнай прадукцыі. Цяпер жа актывістаў кампаніі Андрэя і Паліну Шарэндаў судзяць за  распаўсюд інфармацыі, назваўшы гэта недазволеным мерапрыемствам. Справу разглядае суд Ленінскага раёну Берасця.

Беларускае Радыё Рацыя