Актывістка пратэстаў: Нам мусяць вярнуць грошы за штрафы



Усе штрафы, якія выплацілі актывісты за час удзелу ў акцыях супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, павінны быць кампенсаваныя. Такога меркавання прытрымліваецца адная з актыўных удзельніц пратэстаў, блогер Кацярына Белая. Яна перакананая, што паколькі кіраўнік дзяржавы выказаў сваю пазіцыю, што ён на баку праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, то чыноўнікі на месцах павінны прыслухоўвацца да яго:

– Людзі дзейнічалі па Канстытуцыі. Там напісана, што народ – улада. Не “чынушы”, а народ. І мы не рабілі нічога заганнага, мы баранілі свае правы на свабоднае нармальнае жыццё, на чыстую экалогію і на многае іншае. Гэта абсурд. Нам мусяць усё вярнуць. І гэта магчыма зрабіць праз Інспекцыю па падатках.

Паводле Кацярыны Белай, чыноўнікі заўсёды павінны памятаць пра тое, што яны на працы, а іх асноўны працадаўца — звычайныя берасцейцы і жыхары краіны ў цэлым.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]