Актывісты берасцейскага „Часу Зямлі” пачынаюць праект „Лесавік”



Прыцягнуць ўвагу грамадства да экалагічнага жыцця рэгіёну і павысіць актыўнасць сярод берасцейцаў у накірунку вырашэння экалагічных пытанняў хочуць сябры берасцейскага моладзевага грамадскага аб’яднання ’’Час Зямлі’’. З надыходам вясны актывісты пачынаюць рэалізацыю праекта ’’Лесавік’’.

Праграма разлічана на год, і будзеБе ўключаць у сабе акцыі, майстар-класы, экскурсіі і так далей, – паведаміў адзін з галоўных яго каардынатараў Сяргей Голуб.

– У плане экалогіі будуць у асноўным мерапрыемствы па прыборцы лясоў, чыстцы вадаёмаў, лясных рачулак. У плане заалагічнай абароны – гэта дапамога птушкам, і тым, якія прылятаюць увесну, і тым, якія застаюцца ў нас на зіму. У турыстычнай сферы плануем правесці шэраг эксурсійных маршрутаў па Берасцейшчыне.

Як адзначыў Сяргей Голуб, да праекта можна далучыцца на любым з яго этапаў. Сярод бліжэйшых сустрэч – правядзенне майстар-класа па стварэнні кармушак для птушак у сярэдзіне сакавіка.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце