Актывісты “Часу зямлі” наладзілі ў Берасці музычную вечарыну




У дворыку берасцейскага “Дзедзіча” некалькі дзясяткаў чалавек слухалі выступ вулічных музыкаў. Невялікую вечарыну зладзілі актывісты экалагічнай арганізацыі “Час зямлі”, а ўваходным квітоком на яе стаўся 1 кілаграм прынесенай макулатуры.

Падрабязней пра ініцыятыву “Зялёны кантэйнер” кажа ейны прадстаўнік Рыгор Цярэнцьеў:

– Гэты выступ прысвечаны як раз развіццю экалагічнага новага праекта ў Берасці. Ужо праводзілі кінапрагляды. Праводзілі майстар-клас па ігры на ханге. Зараз у нас выказалі жаданне выступіць некаторыя з нашых валанцёраў і правесці музычны вечар.

Той, хто не здолеў сабраць і прынесці кілаграм макулатуры, мог набыць наўзамен адну з кнігаў «выратаванай бібліятэкі», якія прадаваліся па 1 рублю за асобнік.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.