Актывісты патрабуюць вярнуць ліквідатарам льготы



Пінскія актывісты накіравалі свае прапановы дэпутатам беларускага парламента, якія займаюцца пытаннямі экалогіі, прыродакарыстання ды ліквідацыі наступстваў ад Чарнобыльскай трагедыі. Актывісты патрабуюць змяніць стаўленне да непасрэдных ўдзельнікаў ліквідацыі і вярнуць адабраныя сацыяльныя гарантыі.

Сябра Партыі БНФ, экс-кандыдат у дэпутаты Берасцейскага абласнога Савета Андрэй Кахнюк адзначае, што ліквідатары прыклалі нечалавечыя высілкі, каб пазбегнуць катастрофы і не заслугоўваюць такога стаўлення:

– Свінскае стаўленне нашых уладаў да людзей, якія ў свой час страцілі сваё здароўе на карысць гэтай дзяржавы, дзеля таго, каб мы маглі зараз жыць у больш-менш нармальных экалагічных умовах. У гэтых людзей адабралі ўсе льготы.

На думку пінскіх актывістаў, удзельнікі ліквідачыці наступстваў Чарнобылю, а тым больш самаго выбуху, павінны мець сацыяьныя гарантыі не меньшыя, чым удзельнікі Другой Сусветнай вайны.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота luganskie-chernobilci.blogspot.com

[manual_related_posts]