Актывісты Руху салідарнасці “Разам” наведалі Курапаты



Сталіца Беларусі расквечаная навагоднімі феерверкамі, шуміць каляднымі імпрэзамі.

img_7110

У гэты час актывісты Руху салідарнасці “Разам” выбраліся за кальцавую аўтадарогу ў Курапаты, каб ушанаваць памяць ахвяраў камуністычных рэпрэсій. Гаворыць сустаршыня Руху Алена Талстая:

– Калі я езджу на такую акцыю ўшанавання, я задаюся пытаннем – ці трэба гэта? Кожны раз у мяне ёсць тры адказы. Першы – гэта малітва за тыя ахвяры, якія тут пахаваныя. Другі – мы нагадваем катам, што мы памятаем і ведаем пра тое, што яны зрабілі. І даравання гэтаму няма! І трэці – кожны з нас адчувае ўціск. Гэтае месца кажа пра тое, што калі мы будзем слухацца голасу: “Сядзі ціхенька, не высоўвайся!”, – мы ўсё роўна не пазбегнем таго, каб да нас не пагрукаліся.

Падчас жалобнай акцыі ў Курапатах ушанавалі і памяць нядаўна памерлага даследчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова. Такім стаўся адзін з калядных вечароў у Менску.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск  

Фота аўтара