Алег Трусаў: Нам засталося сабраць каля 3 тысяч рублёў, каб распачаць курсы



Універсітэт імя Гілевіча працягвае сваю дзейнасць, у мінулым навучальным годзе адбыліся першыя курсы, якія скончыліся паспяхова.

З восені плануецца пачаць новы сезон курсаў, але дзеля таго патрабуюцца грошы, распавядае выконваючы абавязкі рэктара ўніверсітэта імя Гілевіча Алег Трусаў.

– Падрыхтоўваць людзей для будучага навучання па-беларуску – вельмі істотна. Ёсць тэхніка, ёсць памяшканне, ёсць выкладчыкі, толькі трэба пэўная сума на аплату гэтых выкладчыкаў, часткова, бо часткова будуць аплочваць навучэнцы. Бо пэўныя грошы за навучанне мы бяром, але, канешне, гэтыя грошы невялікія, для таго, каб было больш ахвотных. І таму некаторыя грошы трэба нам на даплату і выкладчыкам, і на арэнду памяшкання.

Уся дакументацыя па ўніверсітэту імя Гілевіча ўжо здадзеная на разгляд метадычнай рады Міністэрства адукацыі. У верасні адбудзецца яе разгляд. А пакуль кіраўніцтва беларускамоўнай навучальнай установы рыхтуецца да правядзення курсаў.

Ахвяраваць на працу ўніверсітэта можна пералічыўшы сродкі на наступныя рахункі: ААТ «Белінвестбанк» BLBBBY2X (BIC) на Універсітэт імя Ніла Гілевіча УНП: 193050167. Асноўны рахунак: BY49BLBB30150193050167001001. Дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: BY56BLBB31350193050167001001. Таксама падтрымаць універсітэт можна праз сістэмы АРІП (Разлік), інструкцыя ёсць па гэтай спасылцы https://tbm-mova.by/news_2214.html. Любыя пытанні задавайце праз пошту: [email protected]

Поўную гутарку слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя