Алег Трусаў: Нейкія фрагменты ўсё ж пакажуць



Беларускія тэлеканалы заявілі, што не змогуць весці прамую трансляцыю са Стакгольму.

Напярэдадні Таварыства беларускай мовы наўпрост звярнулася да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі з прапановай пусціць у эфір цырымонію ўзнагароджання першай беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

Алег Трусаў

Старшыня ТБМ Алег Трусаў разлічвае ў гэтым пытанні на Міністэрства замежных спраў:

– Спадзяюся, што Міністэрства замежных спраў Беларусі настойліва параіць ім паказаць, яшчэ, як кажуць, не вечар. Пра гэта даведаемся 10-га чысла. Больш за тое, у сваіх адказах яны пачалі казаць, што нейкія фрагменты ўсё ж такі пакажуць і па радыё перададуць, то бок пасля майго ліста сітуацыя стала паляпшацца. Чым больш будзе ціск сродкаў масавай інфармацыі беларускіх і замежных, тым больш шансаў, што мы гэта пабачым.

7-га снежня ў Стакгольме адбудзецца Нобелеўская мемарыяльная лекцыя Святланы Алексіевіч, а 10-га снежня пройдзе ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]