Алег Трусаў: Школы ў вёсках дэградавалі



Адраджэнне беларускай мовы ў школах, але не ў сельскіх.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў адзначае, што пакуль на перыферыі беларуская мова знаходзіцца нават яшчэ ў большым заняпадзе, чым у абласных цэнтрах і ў сталіцы краіны.

– Колькасць беларускамоўных носьбітаў расце незалежна ад таго, што закрываюцца вясковыя беларускія школы, носьбіты якіх не гавораць па-беларуску, а гавораць на трасянцы. І гэтыя школы ў вёсках дэградавалі амаль цалкам. У іх падручнікі беларускія, а выкладаюць па-расейску. Па-расейску выкладаюць усе замежныя мовы, фізкультуру і так далей. Таму мне, шчыра кажуча, не вельмі шкада тых вясковых школ, дзе беларуская мова знаходзіцца ў забітым стане.

Як раней паведамлялася, за 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ў Беларусі ўдвая. У апошнім навучальным годзе ў Беларусі па-беларуску прадметы выкладаліся амаль 130 тысячам дзяцей, а гэта 13% ад агульнай колькасці школьнікаў – самая малая лічба за ўсе гады існаваньня незалежнай Беларусі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя