Алег Трусаў: Таварыства беларускай мовы адновіцца пры першай магчымасці



Сённяшні госць Рацыі гісторык і палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12 склікання, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны, адзін з лідэраў Беларускай сацыял – дэмакратычнай партыі (Грамада) і яе кіраўнік у мінулым Алег Трусаў.

Алег Трусаў

Таму і спектр абмяркоўваемых у размове тэмаў шырокі – ад лёсу Таварыства Беларускай Мовы да лёсу краіны.

РР: Адбыўся чарговы, 21 з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Што цікава, у краіне не сціхаюць рэпрэсіі, але партыям дазваляюць працягваць дзейнасць у адрозненні ад грамадскіх арганізацый, якія амаль што ўсе цалкам знішчаныя. Чаму?

– Трэба сказаць, што грамадскія арганізацыі былі больш шматлікія. Калі ў ТБМ было як мінімум 6.5 тысячаў, то ў нашай партыі ад сілы трохі больш за тысячу. Таму першы ўдар нанесены па грамадскіх арганізацыях, бо яны значна больш уплывовыя, і мелы больш шырокія сеткі і структуры. Што тычыцца партый, то яны невялікія і лепш кантралююцца ўладамі. Чым менш людзей, тым прасцей кантраляваць. Хутчэй за ўсё, партыі яшчэ пакідалі, бо думалі, што зменяць канстытуцыю, будуць партыйныя спісы. А грамадскія арганізацыі былі найбольш масавыя, там бялі дзясяткі тысяч грамадзянаў, калі ўсіх скласці. Чаму? Бо іх шмат, яны адзін аднога ведаюць, і яны ўяўвляюць небяспеку падчас выбараў і акцыяў.

РР: Што рабіць гэтым зачыненым арганізацыям? Пагадзіцца з тым, ці зноўку пачнецца працэс аднаўлення?

– Не ведаю, як іншыя арганізацыі, але сябры ТБМ як працавалі на Беларусь так і працуюць. У нашай дзейнасці амаль нічога не змянілася, як мы гаварылі па-беларуску, там мы і будзем гаварыць. Як змагаліся за беларускія школы, так і будзем змагацца. Страціла ўлада, бо ў нас быў офіс, і мы плацілі ўладам 2000 рублёў, цяпер проста не будзем плаціць. Пры першай магчымасці мы адновімся.

Цалкам размова:

І ўвогуле, уся Беларусь вельмі хутка акрыяе і ўздымецца, калі пазбавіцца інспіраванага з Усходу ціску, – лічыць госць Рацыі, гісторык і палітык Алег Трусаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]