Алег Трусаў звяртаецца да сяброў разам захаваць ТБМ
Алег Трусаў звярнуўся з заклікам падтрымаць ТБМ:
Дарагія сябры! Звяртаецца да вас Ганаровы старшыня ТБМ Алег Трусаў
З вашай дапамогай мы здолелі сабраць грошы на запазычанасць за красавік (ужо аплацілі), аднак сітуацыя не палепшылася, бо пандэмія працягваецца, а таксама наклалася перадвыбарчая кампанія з неспакойнай абстаноўкай у краіне.
Зараз мы ўжо мусім сабраць каля 4000 рублёў, каб сплаціць арэнду за травень і чэрвень. На жаль, кожны дзень адтэрміноўкі цягне за сабой дадатковя выдаткі (бо накладаецца пеня). На наш зварот да ўладаў Менска, каб у сувязі з пандэміяй нам часова зменшылі арэндную плату, мы сёння атрымалі здзеклівую адмову. Таму я звяртаюся ў першую чаргу да кіраўнікоў абласных і раённых арганізацый ТБМ і прашу тэрмінова сабраць сяброўскія складкі за гэты год і, калі будзе магчымасць, ахвяраванні. Бо страта офіса, у якім зарэгістраваныя Рэспубліканская арганізацыя ТБМ, выдавецтвы часопіса „Верасень”, газет „Наша слова” і „Новы час”, Менская гарадская і тры раённыя арганізацыі ТБМ г. Менска (Партызанская, Савецкая і Кастрычніцкая), пацягне за сабой закрыццё пералічаных арганізацый, а ў перспектыве і ўсяго ТБМ.
Спадзяюся, што з вашай падтрымкай мы справімся ў гэтай няпростай сітуацыі, як спраўляліся цягам усіх 30 год існавання ТБМ. Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB301501001297050010
Дзякую ўсім, хто нас ужо падтрымаў ці толькі збіраецца гэта зрабіць, зычу ўсім здароўя, спакою і аптымізму ў гэтыя няпростыя часы. Разам мы былі, ёсць і будзем моцныя!