Алена Анісім: На судовы разгляд уплываюць знешнія фактары



Гарачыя судовыя дэбаты. Па-беларуску і пра лёс найстарэйшай арганізацыі, якая зберагае родную мову. У Вярхоўным судзе адбылося чарговае паседжанне па ліквідацыі Таварыства Беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Паводле старшыні арганізацыі Алены Анісім, яны прыклалі ўсе намаганні, каб адстаяць арганізацыю ў судзе. Як расказала ў нашым эфіры старшыня арганізацыі, падчас апошняга паседжання былі гарачыя спрэчкі, справа вялася па-беларуску.

– Калі б у нас не было ўплыву знешніх фактараў, гэтай справы, па-першае, зусім не было б, а ўжо калі дайшла справа да такога разбору, то павінен быў быць прыняты суддзёю наш бок. Таму што дакументальна зацверджана, што ніякіх парушэнняў мы не рабілі.

А вось прысуд Вярхоўнага суда арганізацыя чакае пісьмова, паколькі сёння, 28 верасня, не было магчымасці патрапіць на вынясенне прысуду.

Арганізацыя, якая заснаваная ў 1989 гадзе – патрапіла ў шэраг іншых структураў грамадзянскага сектару, ліквідацыю якіх ініцыявалі ўлады.

Цалкам размова:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя